Яўген Кладаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 лістапада 1982

Дата затрымання: 30 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хвалько Сафія, Сянько Микалай

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Яўген Кладоў

Яўген Сямёнавіч Кладаў, рабочы з Баранавічаў. Быў асуджаны ў судзе Баранавіцкага раёна па ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу разгледзела суддзя Сафія Хвалько.

Спачатку Яўгена затрымалі 30 жніўня 2023 года па адміністрацыйнай справе паводле арт. 19.11 КаАП (выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), пасля завялі крымінальную справу.

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 24 лістапада 2023 года прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

1 сакавіка 2024 унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Вядома, што Яўгена не вызвалілі пасля адбыцця першага тэрміну, а абвесцілі "тэрарыстам" і будуць зноў судзіць. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле новых артыкулаў — "масавыя беспарадкі" (арт. 293 КК), "распальванне варожасці або варажнечы" (арт. 130 КК), "заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (арт. 361 КК). 

Яўгена будуць судзіць паводле некалькіх артыкулаў КК:

  • 361-1 ч. 3 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім)
  • 130 ч. 1аспальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы)
  • 361 ч. 3 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь)
  • 293 ч. 1 (арганізацыя масавых беспарадкаў)
  • 369 (абраза прадстаўніка ўлады)
  • 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі)

Закрытае пасяджэнне па справе Яўгена адбудзецца 2 верасня 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе. Разглядаць справу прызначаны Мікалай Сянько.

Палітвязня, якога раней асудзілі за лайк, зноўку судзяць — цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі

Перад другім судом Яўгена дадалі ў "спіс тэрарыстаў", тым самым абмежаваўшы ў грашовых пераводах. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Мікалай Сянько.

Жыхар Баранавіч паставіў адзнаку "клас" у "Аднакласніках" і абразіў Лукашэнку

Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд Яўгену Кладову, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Сафія Хвалько.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»