Марына Алісеенка

Палітзняволеная

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Марына Мікалаеўна Алісеенка была затрымана падчас "рэйду па салідарнасці" напрыканцы студзеня 2024 года. Яе вінавацяць у падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў па ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Судовы працэс над Марынай пачнецца 2 кастрычніка 2024 года, справу разглядае суддзя Мінскага гарадскога суда Сяргей Хрыпач.

Пра Марыну вядома, што яна скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2008 годзе. Пасля гэтага працавала перакладчыкам, але ў 2012 годзе ўладкавалася ў пяцізоркавы мінскі гатэль Crowne Plaza. За два гады яна з асістэнта мэнэджэра па продажах стала кіраўніком аддзела продажаў і маркетынгу.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»