Наталля Буракоўская

Палітзняволеная

Дата затрымання: 27 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шаўцоў Віктар

Месца зняволення: ПК № 4

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Юрысты і адвакаты

Наталля Буракоўская

Наталля Мікалаеўна Буракоўская была адвакатам і партнёрам у кампаніі Parada+partners. Была пазбаўлена ліцэнзіі. Скончыла БДУ. Наталля - інструктар Кундаліні Ёгі школы Ёгі Бхаджана, мае міжнародны сертыфікат KRI інструктара 2-га ўзроўню.

Яе асудзілі ў Менскім раённым судзе паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў) да 3 гадоў пазбаўлення волі. Справу з 2 лістапада па 1 снежня 2023 года разгледзеў суддзя Шаўцоў Віктар.

27 лютага 2024 разгледзелі апеляцыю на прысуд. Старшыня судовай калегіі Алена Бачышча.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»