Наталля Варабей

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 29 снежня 1964

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Суддзя: Макарэвіч Святлана

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Наталля Юльянаўна Варабей была затрымана падчас "рэйду па салідарнасці" напрыканцы студзеня 2024 года. Яе вінавацяць у падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў па ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Судовы працэс над Наталляй пачнецца 1 кастрычніка 2024 года, справу разглядае суддзя Мінскага гарадскога суда Святлана Макарэвіч.

Наталля — псіхолаг з шматгадовым стажам. Яна скончыла біяфак БДУ, як мінімум з нулявых гадоў — у прафесіі. З 2011 яна працавала ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Савецкага раёна Мінска. Працавала ў розных сферах сваёй прафесіі — займалася дзецьмі з ДЦП, праводзіла псіхалагічную падрыхтоўку алімпіяднікаў, навучала педагогаў.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»