Павел Красуцкі

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Трусевіч Максім

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Мінск

Павел Пятровіч Красуцкі — дырэктар мінскай мэблевай кампаніі. Быў затрыманы ўвесну 2024 года. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэснай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі».

Утрымліваўся ў СІЗА № 1

Пасяджэнні па ягонай справе прайшлі 18 і 19 ліпеня 2024 г. паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Максім Трусевіч асудзіў яго на 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
 
10 верасня 2024 г. у Паўла адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Алена Шылько
Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»