Пётр Зіневіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 12 ліпеня 1969

Дата затрымання: 29 красавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Літвінчык Аксана

Месца зняволення: СІЗА-6

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Справы: Пратэсты Баранавічы

Пётр Іванавіч Зіневіч — прадпрымальнік-тэлемайстар з Баранавічаў. Асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле 188 КК (Паклёп).

Мужчыну асудзілі за тое, што ён у жніўні на сваёй старонцы "ВКонтакте" апублікаваў фатаздымак супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам "Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей".

З 16 жніўня 2021 года пачаў адбываць пакаранне.

Пётр 11 студзеня 2023 г. выйшаў на волю з ПУАТ № 9 паводле закона аб амністыі ад 7 снежня 2022 г.

Напрыканцы красавіка 2024 г. стала вядома, што Пятра затрымалі разам з некалькімі жыхарамі Баранавічаў "за ўдзел у пратэстах 2020 г." На відэа сілавікоў былога палітвязня затрымліваюць у экіпіроўцы. Пётр на камеру кажа, што "проста ішоў праз плошчу". Сілавікі сцвярджаюць, што ўсе затрыманыя будуць асуджаныя паводле артыкула 342 КК (грубае парушэнне грамадскага парадку). 

24 траўня 2024 года быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць). Справу ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы разглядаў суддзя Падалянец Арцём.

12 жніўня 2024 г. у судзе Баранавіцкага раёна і горад Баранавіч паводле ч. 1 арт. 342 КК пачнецца суд над Пятром. Справу будзе разглядаць Аксана Літвінчык. Цяпер мужчына ўтрымліваецца ў СІЗА № 6.

14 жніўня 2024 года Пятру і яшчэ двум жыхарам Баранавіч вынеслі прысуд. Іх асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Пятру Зіневічу прызначылі два гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Негледзячы на тое, што Пятра раней амніставалі са зняццем судзімасці, цяпер яму прызначылі на год зняволення болей, чым астатнім.  

Палітвязня, якога раней вызвалілі па амністыі, асудзілі да двух з паловай гады калоніі

Негледзячы на тое, што Зіневіча раней амніставалі са зняццем судзімасці, цяпер яму прызначылі на год зняволення болей, чым астатнім.

 "Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей". Тэлемайстра з Баранавічаў асудзілі на 2 гады "хіміі" за пост пра міліцыянта

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 25 траўня асудзіў 61-гадовага прадпрымальніка-тэлемайстра Пятра Зіневіча да двух гадоў "хіміі" за паклёп да супрацоўніка міліцыі па арт. 188 Крымінальнага кодэкса. 

Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»