Сяргей Бувака

Палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 20 красавіка 1965

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Мінчанка Наталля

Пракурор: Круцько Аляксандр

Сяргей Сцяпанавіч Бувака быў асуджаны 26 сакавіка 2024 г. па ч. 1 арт. 368 КК. Ён - жыхар Бярозы, мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працуе механікам у Бярозаўскім ККП.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў тэлеграм-чаце напісаў паведамленні з публічнай абразай Лукашэнкі. Судовае пасяджэнне праходзіла ў выязным рэжыме ў будынку Бярозаўскага камбіната кааператыўнай прамысловасці. Пракурор Аляксандр Круцько запатрабаваў для мужчыны 3 гады "хіміі" (абмежаванне свабоды з накіраваннем у ПУАТ), суддзя Наталля Мінчанка пагадзілася.

Праваабаронцам стала вядома, што пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай ўстанове адкытага тыпу. Месца ўдакладняецца.

12 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

58-гадовага механіка з Бярозы асудзілі на 3 гады "хіміі" за каментар пра Лукашэнку

У судзе Бярозаўскага раёна 26 сакавіка 2024 года асудзілі Сяргея Буваку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Сяргею тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Аляксандр Круцько.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»