Раман Галуза

Палітвязень

Дата затрымання: 19 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Суддзя: Шылько Алена

Месца зняволення: СІЗА КДБ

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Раман Валер'евіч Галуза — ураджэнец Жабінкі, 9 гадоў да затрымання жыў у Польшчы.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы невядомыя. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.

Вядома, што 19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясціў яго пошукі. Пазней стала вядома, што Галуза жывы і яго месцазнаходжанне ўстаноўлена — без якіх-небудзь падрабязнасцяў. Але знаёмы Рамана ў сацсетках пісаў, што той знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

У Польшчы Галуза скончыў універсітэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.

15 ліпеня 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд справы Рамана паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Суддзя Алена Шылько. Прысуд невядомы. 

 

 

 

Адрас для лістоў: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»