Сяргей Высоцкі

Былы палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 26 ліпеня 2024

Суддзя: Абашын Аляксандр

Справы: Пратэсты Віцебск

Сяргея Вітальевіча Высоцкага 21 траўня 2024 года ў Віцебскім абласным судзе прызналі вінаватым паводле арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкана фармавання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 400 базавых велічыняў (16 тысяч рублёў).

Астатнія падрабязнасці невядомыя: суд праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Абашын.

Утрымліваўся ў СІЗА № 2. 

26 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Буката. Верагодна, прысуд замянілі на не звязаны з пазбаўленнем волі. 

Мужчыну асудзілі да 3,5 гадоў калоніі і 16 тысяч рублёў штрафа

21 траўня 2024 года ў Віцебскім абласным судзе вынеслі прысуд Сяргею Высоцкаму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»