Станіслаў Акаловіч
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Запаснік Марына
Станіслава Уладзіміравіча Акаловіча, разам з Захарам Косткай, абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Апроч гэтага Акаловіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве паводле ч.1 арт. 339.
Суд Ленінскага раёна Мінска, які адбыўся 12 снежня 2022 года, прызначыў Акаловічу па сукупнасці злачынстваў канчатковае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, а Захару Костку – арышт на тры месяцы з улікам ранейшага пакарання ў выглядзе арышту па прысудзе суда Першамайскага раёна Мінска ад 11 лістапада 2022 года. Справу разглядала суддзя Марына Запаснік.
Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных у выглядзе заключэння пад варту змененая на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
22 лістапада 2023 адбылося пасяджэнне па замене пакарання на абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
"Сарвалі з будынка ў Мінску афіцыйны сцяг і парвалі палотнішча": вынікі суда за здзек над дзяржсімволікай