Вадзім Рушкевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 11 сакавіка 1974

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Мінск

Вадзім Ігаравіч Рушкевіч — бізнесмен, быў заснавальнікам або дырэктарам некалькіх арганізацый, якія займаліся імпартам камп'ютараў і камплектуючых да іх. Апошнім часам быў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях кампаніі «Авард Сэрвіс» і дырэктарам кампаніі «СанРан».

Быў затрыманы напрыканцы 2023 года. КДБ уключыў Рушкевіча ў спіс удзельнікаў «экстрэмісцкага фарміравання Трыэліт» як і бізнесмена Уладзіміра Балабановіча.

Суд над Вадзімам Рушкевічам пачаўся 20 траўня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе (Суддзя Святлана Чарапанава). Судзілі Вадзіма паводле двух артыкулаў — ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якіх груба парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такога ўдзелу) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы). 

Вырак суда ад 23 траўня 2024 года — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
 
9 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Юрый Руткоўскі.
30 жніўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

За палітыку пачынаюць судзіць бізнэсмена Вадзіма Рушкевіча

Мужчыну 50 гадоў. Па звестках BELPOL, у Рушкевіча ёсць жонка і двое дарослых дзяцей — сын і дачка.

 
Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»