Віталь Коршун

Палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 15 верасня 1986

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 365 Крымінальнага кодэкса — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Копач Аксана, Крамянеўская Святлана

Пракурор: Карачун Вадзім

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Баранавічы

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Віталь Коршун

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 28 верасня 2021 года адбыўся суд над прадпрымальнікам Віталём Чэслававічам Коршунам, якога вінавацілі ва ўздзеянні на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характара яго дзейнасці шляхам пагрозы знішчэння маёмасці (арт. 365 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Аксана Копач, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў Вадзім Карачун. Пацярпелым па справе быў прызнаны кантралёр 1-га аддзялення 2-га стралковага ўзводу вайсковай часткі №7404, старшыня Сяргей Балабановіч.

Унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

16 студзеня 2024 года праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне Віталя. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што «заклікаў учыняць гвалт над супрацоўнікамі АМАПа, проста на эмоцыях». Перад камерай ён стаяў у кайданках.

Суд над палітвязнем пачнецца 13 жніўня 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе паводле артыкулаў: "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК), "удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), "арганізацыя масавых беспарадкаў" (ч. 1 арт. 293 КК), "заклікі да санкцыяў" (ч. 3 арт. 361) і "распальванне варожасці або варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК). Разглядаць справу Віталя будзе Святлана Крамянеўская.

Два месяцы арышту прызначылі жыхару Баранавічаў за каментар пад пастом пра вайскоўца

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 28 верасня 2021 года адбыўся суд над Віталём Коршунам, якога вінавацілі ва ўздзеянні на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характара яго дзейнасці шляхам пагрозы знішчэння маёмасці (арт. 365 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»