Сяргей Дзяцук

Палітвязень

Дата нараджэння: 10 красавіка 1985

Дата затрымання: 24 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 сакавіка 2024

Суддзя: Казачак Віктар, Зінкевіч Людміла

Месца зняволення: Следчая турма № 8

Сяргей Канстанцінавіч Дзяцук быў абвінавачаны ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК).

5 сакавіка ў кватэру, дзе пражывае Сяргей Дзяцук, прыйшлі з аглядам. Паводле інфармацыі МУС, 28 лютага каля вёскі Асаўцы некалькі жанчын правялі пікет з БЧБ-сцягамі і плакатам з надпісам "Змагаркі усяго свету! Віншуем Вас са святам 8 сакавіка".

У маці Сяргея міліцыянты хацела адабраць тэлефон, але яна не хацела яго аддаваць. Тады да жанчыны прымянілі фізічную сілу, на абарону маці стаў 35-гадовы сын Сяргей, які ў той час знаходзіўся дома.

Мужчыне прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Адбываў тэрмін у ПК № 14

У дзень вызвалення быў зноў арыштаваны паводле ч. 1 арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і змешчаны ў турму ў Жодзіна. Суд пачаўся 20 чэрвеня 2024 г. Справу разглядала Зінкевіч Людміла, якая прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення

Палітвязня Сяргея Дзяцука асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення па новай крымінальнай справе

У судзе Барысаўскага раёна 20 чэрвеня распачаўся суд над Сяргеем Дзяцуком. Праз месяц суддзя Людміла Зінкевіч прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення. Пры гэтым Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну яшчэ ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.

Хацеў абараніць маці. У Гомелі вынесены прысуд Сяргею Дзяцуку

Цэнтральны суд Гомеля 30 чэрвеня 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе Сяргея Дзяцука, якога абвінавачваюць у гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК).

Адрас для лістоў: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»