Ігар Карней

Палітвязень

Дата нараджэння: 1 студзеня 1968

Дата затрымання: 17 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 чэрвеня 2024

Суддзя: Кацэр Сяргей

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Журналісты

Ігар Карней

Ігар Пятровіч Карней доўгі час працаваў журналістам на “Свабодзе”, вядомы як эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер. Неўзабаве пасля затрымання сям'я Ігара выехала за мяжу.

Ён быў затрыманы 17 ліпеня 2023 года, дома ў журналіста быў праведзены ператрус. Напачатку ён быў арыштаваны на 10 сутак, меркавана за падпіскі “на экстрэмісцкія” каналы. Затым супраць Ігара ўзбудзілі крымінальную справу. Яго абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” паводле ч. 3 арт. 361-1 КК

У Мінскім гарадскім судзе 22 сакавіка 2024 года быў вынесены прысуд. Суддзя Сяргей Кацэр прызначыў Ігару Карнею тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 20 тысяч рублёў.

12 красавіка 2024 г. Ігара пачалі пераводзіць з СІЗА-1 у Магілёў да разгляду апеляцыі. Пра гэта паведаміла крыніца @radiosvaboda:

"Ігара сёння этапуюць у Магілёў, там будзе ўвесь час падчас апеляцыі. Настрой нармальны, учора быў адвакат. Сёння яшчэ паспелі перадаць невялікую перадачу".

Вярхоўны суд 7 чэрвеня 2024 г. разгледзеў апеляцыйную скаргу Ігара. Рашэнне прымала калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Саўчука. Скаргу пакінулі без задавальнення. 

Ігара Карнея этапавалі адбываць прысуд у шклоўскую ПК № 17.

28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вынесены прысуд блогеру і журналісту Ігару Карнею

У Мінскім гарадскім судзе 22 сакавіка 2024 года вынесены прысуд па крымінальнай справе блогера і журналіста Ігара Карнея. Яго абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” паводле ч. 3 арт. 361-1 КК. Справу разглядаў суддзя Сяргей Кацэр.

У Мінску ідзе суд над блогерам і журналістам Ігарам Карнеем

У Мінскім гарадскім судзе 19 сакавіка 2024 года пачынаецца разгляд крымінальнай справы блогера і журналіста Ігара Карнея.

У Мінску затрымалі журналіста Ігара Карнея

Як піша Радыё Свабода, Карней арыштаваны на 10 сутак і знаходзіцца на Акрэсціна, а ў яго дома правялі ператрус.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»